Белсат

Белсат

@belsat

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.↓ Важныя спасылкі ↓📲 cde34rfv.ovhtaplink.cc/belsat

14 950подписчиков
🇷🇺

Похожие каналы

Все →

Последние посты

❗️ Беспілотнік патрапіў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расеі і Беларусі У салоне былі 12 пасажыраў. На гэты момант вядома, што два чалавекі атрымалі раненні. Аўтобус ехаў з Менску ў Анапу праз Гомельскую вобласць. Паводле тэлеграм-каналу SHOT, ён быў атакаваны…☝️Атакаваны на мяжы РБ і РФ аўтобус належыць перавозніку «Сталіца»Нягледзячы на назву, зарэгістраваны ён у Гомлі, адтуль жа выконвае і ўсе свае рэйсы. Кірункі – Анапа і Геленджык (праз Арол, Краснадар, Растоў, Наварасейск).Дырэктар кампаніі Канстанцін Дзегцяроў заявіў, што «нічога страшнага не здарылася» і ўсе цэлыя. Ён патлумачыў, што маршрут, па якім ехаў аўтобус, афіцыйна зацверджаны і адхіляцца ад яго кіроўцы не маглі.

2 июл. 2026 г.1 060В Telegram

🎖Парад на 3 ліпеня ў Беларусі не адмянялі нават падчас пандэміі. А сёлета – адмяніліСімвалічна, бо менавіта Лукашэнка калісьці перанёс Дзень незалежнасці на 3 ліпеня і зрабіў вайсковы парад галоўным атрыбутам гэтага свята. Але цяпер высветлілася, што і парад можна адмяніць, калі ёсць больш важныя справы.🎥 Падрабязнасці распавяла Вольга Станасціна ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».

2 июл. 2026 г.1 110В Telegram

❗️ Беспілотнік патрапіў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расеі і БеларусіУ салоне былі 12 пасажыраў. На гэты момант вядома, што два чалавекі атрымалі раненні.Аўтобус ехаў з Менску ў Анапу праз Гомельскую вобласць. Паводле тэлеграм-каналу SHOT, ён быў атакаваны на КПП «Чырвоны камень» у Бранскай вобласці.UPD. У салоне былі 14 чалавек, пацярпелі кіроўца і адзін з пасажыраў. Марка атакаванага аўтобуса – Higer. Ягоны салон можа змясціць ад 40 да 60 пасажыраў. Падобна, рэйс у Анапу быў запоўнены ўсяго на траціну.

2 июл. 2026 г.1 370В Telegram
Белсат — пост в ТГ канале

🛂 Дзяржаўны памежны камітэт РБ расказаў, якія «агрэхі» найчасцей выяўляліся ў пашпартах людзей, што збіраліся мінаць мяжуУсяго за паўгода зафіксавана больш за тры сотні праблемных дакументаў. Самая распаўсюджаная праблема – адсутнасць у пашпарце замежніка беларускай візы.Былі і тыя, хто спадзяваўся перасекчы кардон з пратэрмінаваным пашпартам.✅ Шукайце больш звестак па тэме вось тут 🔗 Каб адкрыць тэкст з Беларусі, варта перайсці сюды

2 июл. 2026 г.1 260В Telegram
Белсат — пост в ТГ канале

💱 Курсы валютаў 2 ліпеняЕўра дадаў крыху больш за палову капейкі, долар тым часам ледзь заўважна пайшоў уніз. З курсам расейскага рубля адбыліся чыста «касметычныя» змены.#курсывалютаў

2 июл. 2026 г.1 220В Telegram

⚖️ Тры этапы, адзін з якіх – самаачышчэнне Якім чынам дэмсілы будуць праводзіць люстрацыю ў выпадку свайго прыходу да ўлады ў Беларусі? Вывучылі прэзентаваны Офісам Ціханоўскай дакумент. 🔍 Чытайце разбор на нашым сайце💬 «Ці ёсць недзе, у нейкім кабінеце, у камп’ютары або на Google Drive "агульны выгляд"? Ёсць у мяне падазрэнне, што, на жаль, няма»Аляксандр Кныровіч у цэлым пазітыўна паставіўся да прэзентаванай нядаўна Офісам Ціханоўскай «канцэпцыі люстрацыі». Аднак адчувае, што чагосьці ўсё ж не хапае.І гэтае «штосьці» – глабальны «майстар-план», што рабіць з Беларуссю пасля Лукашэнкі. Які можа спатрэбіцца ў любы, самы нечаканы момант. Аднак які дагэтуль так і не распрацаваны.✍️ Чытайце калонку Аляксандра Кныровіча на нашым сайце🔗 Націскайце сюды, каб прачытаць з Беларусі

2 июл. 2026 г.1 250В Telegram

👆Гэта быў, бадай, самы папулярны прадмет адзення ў нашых продкаў, а цяпер мы пра яго амаль не ведаемСвітку насілі стагоддзямі. Але да нашых дзён не дайшоў ніводны цэлы ўзор. Усё, што засталося, – фрагменты, гіпотэзы і спрэчкі навукоўцаў.🪡 Разбіраемся, чаму адна з самых паўсядзённых рэчаў мінулага стала такой загадкавай, у праграме «Нітка-зорка» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»

2 июл. 2026 г.1 210В Telegram

📺 Навіны за 8 хвілін⬆️ На Гомельшчыне раскапалі раней невядомы замак часоў ВКЛ🔻На змену спёцы прыйшлі навальніцы🔻У Беларусі змяніліся правілы запісу на КТ і МРТ🔻Мінздароўя РБ расказала, як будуць працаваць медычныя ўстановы 3 і 4 ліпеня🔻У беларускіх школах з 1 верасня істотна абновяць меню🔻Беларусы кінуліся збіраць чарэшню пад Менскам🔻Вызначыліся яшчэ тры каманды, якія згуляюць у 1/8 фіналу футбольнага МундыялюГлядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

2 июл. 2026 г.1 260В Telegram
Белсат — пост в ТГ канале

✍️ Рэжым Лукашэнкі змяніў тактыку рэпрэсіяў, аднак «зварочваць» самі рэпрэсіі і не думае. Справаздача праваабаронцаўАдной з асаблівасцей апошніх гадоў аўтары называюць пераслед грамадзян, якія ўжо пакінулі Беларусь.Паводле дакладу, завочныя судовыя працэсы і канфіскацыя маёмасці датычна журналістаў, актывістаў і іншых сведчаць пра імкненне ўладаў пашырыць механізмы ціску за межы краіны. Мэта – стварыць адчуванне, што эміграцыя не дае поўнай бяспекі.✅ Чытайце падрабязней🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

2 июл. 2026 г.1 340В Telegram
Белсат — пост в ТГ канале

☝️Польскія спецслужбы затрымалі двух асобаў, якія здымалі людзей на акцыях беларускай дыяспарыГэта 19-гадовы грамадзянін РБ і 44-гадовы паляк. Беларускага маладзёна змясцілі пад арышт мінімум на тры месяцы. Паляку прыпынілі дзеянне пашпарту, увялі ў дачыненні да яго паліцэйскі нагляд і выдалі забарону на выезд з краіны.Раней за аналагічную дзейнасць у Польшчы ўжо затрымлівалі трох беларусаў ды двух украінцаў.

2 июл. 2026 г.1 390В Telegram

🇻🇪 Лідарка венесуэльскай апазіцыі захацела вярнуцца на радзіму, каб дапамагаць пацярпелым ад землятрусу. ЗША: «Гэта палітычны спектакль»У мінулыя выходныя Марыя Мачада спрабавала трапіць на востраў Кюрасаа, адкуль планавала адправіцца ў Венесуэлу. Аднак улады Нідэрландаў адмовілі ёй ва ўездзе, паколькі ўрад ЗША не падтрымаў гэтай паездкі.✅ Чытайце больш пра сітуацыю🔗 Каб прачытаць з Беларусі, пераходзьце сюды

2 июл. 2026 г.1 380В Telegram
Белсат — пост в ТГ канале

🤔 «А калі вы ў Турцыі паспрабуеце расплаціцца карткаю "Альфа-Банку", то сістэма падумае, што гэта ашуканцы?» Банкі ў межах барацьбы з махлярамі збіраюцца запытваць у кліентаў іхную геалакацыю. Новаўвядзенне мусіць запрацаваць ужо з 1 ліпеня. У банкаўскія…👀 Геалакацыя – не адзінае, пра што дазволілі збіраць інфармацыю беларускім банкам?Ад учорашняга дня айчынныя фінансавыя ўстановы абавязаныя збіраць звесткі пра карыстальнікаў мабільных аплікацыяў і інтэрнэт-банкінгу.Спачатку анансавалася, што будзе патрабавацца выключна геалакацыя. І ўжо гэтага было дастаткова для абурэння многіх кліентаў. Цяпер жа ўскрываюцца ўсё новыя нюансы.✅ Разбіраемся з імі па спасылцы🔗 Чытайце тут, калі знаходзіцеся ў Беларусі

2 июл. 2026 г.1 420В Telegram
Белсат — пост в ТГ канале

Матацыкліста з пасажыркаю збіў цягнік пад ПінскамКіроўца загінуў на месцы, а 22-гадовая дзяўчына, якая ехала разам з ім, шпіталізаваная з траўмамі.Аварыя адбылася каля 23:25 на чыгуначным пераездзе «Пінск – Юхнавічы». Матацыкліст вырашыў праскочыць на чырвонае святло перад цягніком, але не паспеў. Пазней аказалася, што ў яго не было правоў на кіраванне.Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (калі вы ў Беларусі).Чытайце тут, калі вы не ў Беларусі.

2 июл. 2026 г.1 430В Telegram
Белсат — пост в ТГ канале

Першым віцэ-спікерам КР абраны Анатоль МіхнавецЗа яго аддалі галасы 55 з 75 чальцоў Каардынацыйнай Рады.Разам з ім у выбарах удзельнічалі Яўген Андрэйчык («Наступ»), Павел Мар’еўскі («Еўрапейскі выбар»), Андрэй Колас («Ваш Голас») і Юрась Зянковіч (Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння»).Пераможца, спадар Анатоль, стаў дэлегатам КР 4-га склікання ад блока «Воля» і з’яўляецца сябрам БХД.

2 июл. 2026 г.1 460В Telegram
Белсат — пост в ТГ канале

Расея запусціла па Кіеве балістычныя і крылатыя ракетыПаведамляецца пра 13 загінулых, яшчэ больш за 50 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей. Таксама пашкоджана каля 20 жылых дамоў.У выніку масіраванага ўдару ў двары дамоў у Дарніцкім раёне ўтварылася велізарная варонка.Такую атаку, як заявілі ў Мінабароны Расеі, нанеслі «в ответ на атаки украинской стороны на гражданскую инфраструктуру».Расея запусціла па Кіеве балістычныя і крылатыя ракетыПаведамляецца пра 13 загінулых, яшчэ больш за 50 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей. Таксама пашкоджана каля 20 жылых дамоў.У выніку масіраванага ўдару ў двары дамоў у Дарніцкім раёне ўтварылася велізарная варонка.Такую атаку, як заявілі ў Мінабароны Расеі, нанеслі «в ответ на атаки украинской стороны на гражданскую инфраструктуру».

2 июл. 2026 г.1 470В Telegram