Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

@cabinetbelarus

Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.Зваротная сувязь press@belaruscabinet.orgСайт https://belaruscabinet.org

2 875подписчиков
🇷🇺

Похожие каналы

Все →

Последние посты

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі — пост в ТГ канале

Андрэй Лаўрухін: сёння галоўная праблема беларускай вышэйшай адукацыі — не кошт, а якасць і міжнароднае прызнаннеНамеснік прадстаўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях адукацыі і навукі Андрэй Лаўрухін пракаментаваў сітуацыю з вышэйшай адукацыяй у Беларусі.Паводле яго слоў, па еўрапейскіх стандартах якасць беларускай вышэйшай адукацыі сёння выклікае сур'ёзныя пытанні. На гэта паўплывалі палітычныя рэпрэсіі, ізаляцыя краіны і праблемы з міжнародным прызнаннем беларускіх дыпломаў.«Па еўрапейскіх стандартах узровень беларускай адукацыі сёння даволі сумнеўны, у тым ліку з пункту гледжання палітычнай бяспекі. Але ў шэрагу тэхнічных спецыяльнасцяў — фізіцы, матэматыцы, медыцыне — ён па-ранейшаму даволі высокі», — адзначыў Андрэй Лаўрухін.Ён таксама звярнуў увагу, што беларускія ўлады актыўна прасоўваюць адукацыйныя паслугі ў краінах Азіі, Афрыкі і на Блізкім Усходзе, робячы стаўку на адносна невысокі кошт навучання і вобраз Беларусі як краіны з «еўрапейскай адукацыяй». Аднак для студэнтаў з Еўропы беларускія ўніверсітэты амаль не з'яўляюцца прывабным выбарам.Паводле Лаўрухіна, нават расійскія абітурыенты, для якіх штогод выдзяляюцца сотні бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ, не праяўляюць вялікай цікаўнасці да навучання ў Беларусі. Калі ж колькасць студэнтаў з Расіі і будзе расці, то, на яго думку, хутчэй праз жыццёвыя абставіны — доступ да інтэрнэту, ніжэйшы кошт жыцця і іншыя практычныя перавагі, — а не дзякуючы высокай якасці беларускай адукацыі.

2 июл. 2026 г.150В Telegram
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі — пост в ТГ канале

Чэрвень 2026: галоўныя падзеіМіжнародныя сустрэчы і візіты, падтрымка палітвязняў і грамадзянскай супольнасці, супрацоўніцтва з Украінай і еўрапейскімі партнёрамі, а таксама падрыхтоўка рэформаў для будучай дэмакратычнай Беларусі — толькі частка працы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў чэрвені.Мы гатовыя падзяліцца найбольш значнымі і публічнымі вынікамі:Прадстаўніцтва Кабінета па транзіце ўлады1️⃣ Працягнулі супрацоўніцтва з Украінай: перадалі 11 пакетаў санкцыйных прапаноў, інфармацыю пра дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей і даклад пра падрыхтоўку Беларусі да вайны.2️⃣ Павел Латушка звярнуўся да ўладаў Польшчы з просьбай стварыць льготныя ўмовы для працаўладкавання беларускіх таксістаў, а таксама для перарэгістрацыі аўтамабіляў беларусамі, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай.3️⃣ Павел Латушка накіраваў у Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў канкрэтныя прапановы па вырашэнні праблем беларусаў з адкрыццём банкаўскіх рахункаў у ЕС.Прадстаўніцтва Кабінета па эканоміцы і фінансах1️⃣ Аліса Рыжычэнка прадставіла праект эканамічных рэформ для Беларусі падчас выступу ў парламенце Вялікабрытаніі на сустрэчы Альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь».Прадстаўніцтва Кабінета па нацыянальным адраджэнні1️⃣ Разам з партнёрамі арганізавалі сямейнае свята ў Беларускім доме ў Варшаве да Дня абароны дзяцей.2️⃣ Далучыліся да арганізацыі Касцюшкаўскага форуму «Культура як сіла дэмакратыі» у Гданьску. Форум на высокім узроўні адзначае супрацу польскай дзяржавы з дэмакратычнай Беларуссю.3️⃣ Разам з Офісам Святланы Ціханоўскай зрабілі важны крок да наладжвання супрацы з Інстытутам Пілецкага ў Варшаве ў галіне гістарычнай памяці і вывучэння злачынстваў таталітарных рэжымаў ХХ стагоддзя.Прадстаўніцтва Кабінета па сацыяльнай палітыцы1️⃣ Падрыхтавалі і прадставілі грамадскасці маштабнае даследаванне сучаснага стану беларускай медыцыны.2️⃣ Пачалі збіраць сведчанні былых добраахвотнікаў вайны ва Украіне, каб садзейнічаць вырашэнню іх праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і рэа

1 июл. 2026 г.370В Telegram
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі — пост в ТГ канале

Вадзім Кабанчук адказаў намесніку міністра замежных спраў Беларусі: рэтранслятары, якія выкарыстоўваліся супраць Украіны, ужо знішчаныяПрадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук пракаментаваў заяву намесніка міністра замежных спраў Беларусі Ігара Сакрэты пра магчымы адказ Беларусі ў выпадку перасячэння мяжы ўкраінскімі войскамі. «Калі мяжа будзе перасечаная без дазволу або, так бы мовіць, агрэсіўна, мы адкажам з выкарыстаннем усяго нашага патэнцыялу», — сказаў Сакрэта.Кабанчук адзначыў, што беларускім уладам не варта размаўляць з Украінай мовай пагрозаў. Паводле яго слоў, Узброеныя Сілы Украіны сёння з'яўляюцца аднымі з найбольш баяздольных не толькі ў Еўропе, але і ў свеце.Кабанчук падкрэсліў, што ўкраінскі бок ужо даказаў: калі ён робіць падобныя заявы, за імі ідуць канкрэтныя дзеянні. У якасці прыкладу ён прывёў знішчэнне рэтранслятараў, якія выкарыстоўваліся для карэкціроўкі палётаў расійскіх беспілотнікаў.«Рэтранслятары былі знішчаныя ўкраінскімі дронамі. Іх фізічна больш не існуе», — заявіў Кабанчук.На думку Кабанчука, абмен ударамі можа прывесці да сур'ёзных наступстваў для Беларусі: «...можа быць закранута крытычная інфраструктура самой Беларусі, а пад пагрозай апынуцца жыцці нашых людзей, у тым ліку нашых хлопцаў, якія зараз нясуць службу ва Узброеных Сілах Беларусі».

30 июн. 2026 г.880В Telegram
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі — пост в ТГ канале

Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай ПАРЕ па палітвязняхНамеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай па палітычных зняволеных ПАРЕ, дэпутаткай парламента Швецыі Азадэ Роджан. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі будучы даклад ПАРЕ, у якім будзе адлюстравана сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі і прадстаўлены рэкамендацыі дзяржавам-членам Рады Еўропы. У сустрэчы таксама ўзялі удзел сакратар Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека ПАРЕ Рафал Сокал і чаліня Каардынацыйнай Рады, сакратарка дэлегацыі КР у ПАРЕ Ксенія ЛуцкінаУ ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя спецдакладчыцы пра актуальную сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, а таксама перададзена справаздача аб вызваленні палітвязняў і становішчы былых палітычных зняволеных у Беларусі. Асобна была прадстаўлена стратэгія дэмакратычных сіл па гэтым пытанні.Павел Латушка праінфармаваў пра беспрэцэдэнтны для Еўропы маштаб транснацыянальных рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, якія адпавядаюць паняццю «злачынства супраць чалавечнасці».Таксама ў ходзе сустрэчы Павел Латушка адзначыў, што вельмі важна лабіяваць у краінах-членах Рады Еўропы паскарэнне атрымання дакументаў аб легалізацыі для дэпартаваных палітвязняў. Павел Латушка і Ксенія Луцкіна агучылі актуальныя праблемы, датычныя важнасці дапамогі вызваленым палітвязням: фінансавыя ўнёскі ў Міжнародны гуманітарны фонд, дапамога для LIBERECO і іншых праваабарончых арганізацый, ануляванне пашпартоў былых палітычных зняволеных, якія былі дэпартаваныя.У ходзе сустрэчы была закранута тэма «штучна створанага гуманітарнага крызісу» праз рэжым Лукашэнкі, які звязаны з масавымі дэпартацыямі былых палітзняволеных. Было таксама адзначана, што вызваленыя палітычныя зняволеныя, якія застаюцца ў Беларусі, выціскаюцца з краіны.Спецдакладчыца па палітычных зняволеных ПАРЕ Азадэ Роджан падчас сустрэчы выказала гатоўнасць спрыяць вырашэнню тых праблемных пытанн

27 июн. 2026 г.556В Telegram
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі — пост в ТГ канале

26 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняўСёння ў Беларусі 852 чалавекі прызнаныя палітычнымі зняволенымі і застаюцца за кратамі. Яны працягваюць сутыкацца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і пазбаўленнем базавых правоў. Прадстаўляем каментар прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Вольгі Зазулінскай, прымеркаваны да гэтага дня.«26 чэрвеня — Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў. Для Беларусі гэта не фармальная дата. Ужо шосты год катаванні застаюцца часткай дзяржаўнай сістэмы пераследу.Катаванні адбываюцца пасля затрыманняў, у СІЗА, калоніях і турмах. Людзей пазбаўляюць медыцынскай дапамогі, месяцамі трымаюць у ізаляцыі, разрываюць сувязь з роднымі, пакідаюць сем’і без інфармацыі пра тое, што адбываецца з іх блізкімі.Пра гэта сведчаць і справы беларускіх палітвязняў, у тым ліку анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава. Пасля іх затрымання з’явіліся сведчанні пра жорсткае абыходжанне і катаванні.Катаванні не заканчваюцца пасля збіцця. Яны працягваюцца праз шматгадовае ўтрыманне ў нечалавечых умовах, ШІЗА, адсутнасць лячэння, пазбаўленне сустрэч, лістоў і сувязі з адвакатамі і роднымі.Ахвярамі гэтай сістэмы становяцца і сем’і палітвязняў. Яны гадамі жывуць у пастаяннай трывозе, чаканні навін, пошуку дапамогі і страху за сваіх блізкіх. Гэта таксама форма псіхалагічнага гвалту.Наступствы катаванняў не заканчваюцца пасля вызвалення. Людзям патрэбныя медыцынская дапамога, псіхалагічная рэабілітацыя, бяспека, аднаўленне дакументаў, працы і сямейных сувязяў. Падтрымка патрэбная і іх родным.Сёння важна гаварыць не толькі пра ўжо здзейсненыя злачынствы, але і пра тое, што катаванні працягваюцца цяпер. Пакуль палітвязні застаюцца без належнай медыцынскай дапамогі, без сувязі з роднымі і без прававой абароны, гэтая практыка не спыняецца.Падтрымка ахвяр катаванняў — гэта не толькі словы салідарнасці. Гэта дакументаванне злачынстваў, дапамога пацярпелым і іх сем’ям, патрабаванне доступу да людзей

26 июн. 2026 г.511В Telegram
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі — пост в ТГ канале

У Кіеве адбылася міжнародная дыскусія, прысвечаная ролі Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і рызыкам далейшага ўцягвання нашай краіны ў вайнуУ ёй узялі ўдзел прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук і кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна.У сваіх выступленнях яны звярнулі ўвагу на тое, чаму ўступленне Беларусі ў вайну не з'яўляецца непазбежным, што сёння стрымлівае рэжым ад новага этапу эскалацыі і чаму выразная пазіцыя беларускага грамадства застаецца адным з ключавых фактараў бяспекі.Сабралі галоўныя думкі — у картках.У Кіеве адбылася міжнародная дыскусія, прысвечаная ролі Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і рызыкам далейшага ўцягвання нашай краіны ў вайнуУ ёй узялі ўдзел прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук і кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна.У сваіх выступленнях яны звярнулі ўвагу на тое, чаму ўступленне Беларусі ў вайну не з'яўляецца непазбежным, што сёння стрымлівае рэжым ад новага этапу эскалацыі і чаму выразная пазіцыя беларускага грамадства застаецца адным з ключавых фактараў бяспекі.Сабралі галоўныя думкі — у картках.

26 июн. 2026 г.383В Telegram

Павел Латушка заснаваў прэмію для лепшага настаўніка беларускай мовы і літаратуры ліцэя ў Гайнаўцы Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка заснаваў з уласных сродкаў штогадоваю грашовую прэмію для лепшага…У Гайнаўскім ліцэі ўручылі прэмію лепшаму настаўніку беларускай мовы, заснаваную Паўлам ЛатушкамСёння падчас урачыстасці, прысвечанай заканчэнню 2025/2026 навучальнага года ў II Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, была ўручана грашовая прэмія, заснаваная з уласных сродкаў намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегатам Каардынацыйнай Рады Паўлам Латушкам, для лепшага настаўніка беларускай мовы, літаратуры і гісторыі II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы.Дадзеная прэмія была ўручана Яну Карчэўскаму — настаўніку беларускай мовы. Спадар Карчэўскі з’яўляецца арганізатарам Конкурсу беларускай гавэнды, ужо шмат гадоў з поспехам рыхтуе вучняў да Агульнапольскай алімпіяды беларускай мовы, а таксама выступае ініцыятарам і арганізатарам шматлікіх мерапрыемстваў і ўрачыстасцяў, накіраваных на падтрымку і развіццё мовы і культуры беларускай нацыянальнай меншасці, з’яўляецца метадыстам по выкладанні беларускай мовы пры Цэнтры адукацыі настаўнікаў у Беластоку.«Ваша адданасць справе, высокі прафесіяналізм і здольнасць заражаць вучняў любоўю да роднага слова выклікаюць шчырае захапленне. Нізкі вам паклон за вашу ахвярную працу і за тое, што вы выхоўваеце сапраўды годнае, свядомае і таленавітае пакаленне беларусаў», — адзначыў у прывітальным лісце Павел Латушка.Павел Латушка ў сваім лісце звярнуўся да вучняў і выпускнікоў гайнаўскага ліцэя: «Віншую ўсіх ліцэістаў з афіцыйным заканчэннем заняткаў, а выпускнікам жадаю поспехаў і паступлення ў найлепшыя вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы ды іншых еўрапейскіх краін. Вы можаце шчыра ганарыцца тым, што навучаліся ў aдным з найлепшых ліцэяў Польшчы, і тым, што не адмовіліся ад сваіх

26 июн. 2026 г.1 280В Telegram

Змаганне рэжыму Лукашэнкі з беларускай культурай набыло беспрэцэдэнтныя маштабы«На працягу дзесяцігоддзяў Лукашэнка змагаўся з беларускай культурай, але зараз гэта набыло беспрэцэдэнтныя маштабы», — заявіў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, член беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Павел Латушка на пасяджэнні Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і СМІ.У ходзе свайго выступу Павел Латушка адзначыў, што культура сёння з’яўляецца адной з галоўных мішэняў палітычных рэпрэсій у Беларусі. Таксама яна стала асноўнай арэнай гібрыднай вайны Расіі супраць Беларусі, мэтай якой з’яўляецца перафарматаванне беларускай ідэнтычнасціПадчас выступу Павел Латушка адзначыў, што паводле звестак Беларускага ПЭН-цэнтра, на сённяшні дзень палітзняволенымі з’яўляюцца як мінімум 117 прадстаўнікоў культурнай сферы. Пасля 2020 года па палітычных матывах былі звольненыя не менш за 428 дзеячаў культуры, а больш за 260 арганізацый, звязаных з культурным сектарам, былі ліквідаваны.Акрамя таго было адзначана, што праекты, якія папулярызуюць беларускую культуру і гісторыю, падвяргаюцца мэтанакіраванаму пераследу з боку прапагандыстаў. Вядучыя незалежныя беларускія выдавецтвы на тэрыторыі краіны былі цалкам ліквідаваныя.Працы беларускіх гісторыкаў, а таксама шэдэўры класікаў беларускай літаратуры былі ўнесеныя ў спісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Міністэрства інфармацыі рэжыму забараніла распаўсюд 258 кніг. З 2019 па 2024 год колькасць назваў кніг на беларускай мове скарацілася з 1271 да 893, а іх агульны тыраж упаў амаль на 700 000 асобнікаў.Таксама Павел Латушка падкэсліў, што ў 2024–2025 гадах пачалося сістэмнае паляванне на рэдактараў і адміністратараў беларускамоўнай Вікіпедыі. Колькасць новых артыкулаў на беларускай мове ў гэтай анлайн-энцыклапедыі знізілася да гістарычнага мінімуму. У грамадскім транспарце адмяняюцца аўдыяаб’явы на беларускай мове, а школы масава пераводзяцца на рускую мову. Назіраецца актыўны ціск і затрыманні гідаў за выкарыстан

26 июн. 2026 г.1 190В Telegram
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі — пост в ТГ канале

26 чэрвеня 2022 года пад Лісічанскам адбыўся адзін з самых трагічных баёў у гісторыі Палка імя Кастуся Каліноўскага. У тым баі загінулі чатыры беларускія добраахвотнікі, а яшчэ двое — Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў — трапілі ў расійскі палон. Хоць іх імёны былі ўключаны ва ўкраінскія спісы на абмен яшчэ ў 2022 годзе, расійскі бок дагэтуль адмаўляецца вярнуць беларускіх добраахвотнікаў. Іх лёс застаецца невядомым.У гадавіну паланення беларускіх добраахвотнікаў Тромблі і Клешча намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Анастасія Махамет нагадала пра лёсы беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за свабоду Украіны і Беларусі, а таксама пра цану, якую многія з іх заплацілі за свой выбар.Яе каментар — пра памяць, адказнасць і пра людзей, чые імёны не павінны быць забытыя:«Сёння — чарговая гадавіна дня, калі беларускія добраахвотнікі Тромблі і Клешч трапілі ў расійскі палон.Гэта адзін з самых цяжкіх дзён у гісторыі Палка імя Кастуся Каліноўскага. Дзень, які забраў жыцці нашых пабрацімаў, пакінуў боль, трывогу і пытанні, на якія дагэтуль няма адказаў. Да апошняга заставалася надзея, што хлопцаў удасца знайсці і вярнуць. Калі сувязь абарвалася, пачалося чаканне, у якім надзея змяшалася з бяссіллем.Для нас Тромблі і Клешч — не проста імёны ў ваеннай хроніцы. Гэта нашы людзі, беларускія добраахвотнікі, якія пайшлі выконваць свой абавязак і заплацілі за гэта страшэнную цану.У гэты дзень мы згадваем усіх, хто не вярнуўся, і тых, хто дагэтуль застаецца ў палоне. Іх лёсы не могуць быць забытыя, а іх імёны не павінны знікнуць з публічнай прасторы.Наш абавязак — працягваць гаварыць пра беларускіх добраахвотнікаў у палоне, падтрымліваць іх сем’і і дамагацца ўвагі да іх лёсу. Бо за кожным імем стаіць чалавек, яго жыццё, яго выбар, яго служэнне і цана, якую ён заплаціў за свабоду.Мы чакаем нашых людзей дадому.Жыве Беларусь!» (c)

26 июн. 2026 г.482В Telegram
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі — пост в ТГ канале

Пасля звальнення са службы частка замежных добраахвотнікаў ва Украіне губляе доступ да бясплатнай медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі праз свой міграцыйны статус.Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Анастасія Махамет збірае сведчанні людзей, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай, каб дапамагчы вырашыць яе на заканадаўчым узроўні.Калі вы не змаглі атрымаць неабходнае лячэнне або рэабілітацыю праз свой міграцыйны статус, падзяліцеся сваёй гісторыяй.📌 Шаблон звароту даступны па спасылцы. ✉️ Запоўнены шаблон можна адаслаць на пошту Анастасіі Махамет: a.makhamet@belaruscabinet.orgПасля звальнення са службы частка замежных добраахвотнікаў ва Украіне губляе доступ да бясплатнай медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі праз свой міграцыйны статус.Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Анастасія Махамет збірае сведчанні людзей, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай, каб дапамагчы вырашыць яе на заканадаўчым узроўні.Калі вы не змаглі атрымаць неабходнае лячэнне або рэабілітацыю праз свой міграцыйны статус, падзяліцеся сваёй гісторыяй.📌 Шаблон звароту даступны па спасылцы. ✉️ Запоўнены шаблон можна адаслаць на пошту Анастасіі Махамет: a.makhamet@belaruscabinet.org

25 июн. 2026 г.508В Telegram