
Перасека (у рамане "Надбярэзінцы" засценак Смалярня). Засталіся толькі могілкі.

Перасека (у рамане "Надбярэзінцы" засценак Смалярня). Засталіся толькі могілкі.

Палац Агінскіх у Залессі

2 ліпеня 1922 года нарадзіўся Генрых Вагнер - беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі

2 ліпеня 1900 года нарадзіўся Фларыян Чарнышэвіч – пісьменнік, аўтар твору "Надбярэзінцы". Хоць лічыцца польскім пісьменнікам, найстарэйшым вядомым літаратурным творам школьных часоў з'яўляецца надрукаваны ў 1911 годзе ў "Нашай ніве" беларускі верш пад загалоўкам Хрыстос Уваскрос.

1 ліпеня 1569 года была падпісаная Люблінская ўнія. З гэтага часу, Вялікае Княства Літоўскае аб'ядналася з Каронай Польскай у адну дзяржаву - Рэч Паспалітую, з супольным манархам, соймам, замежнай палітыкай і манетай. Аддзеленымі было войска, скарб і ўстановы.

Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, прынятая БНФ "Адраджэнне" дня 1 ліпеня 1990 года.Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, прынятая БНФ "Адраджэнне" дня 1 ліпеня 1990 года.

1 ліпеня 1812 года быў створаны часовы ўрад, які называўся Камісія часовага ўрада ў Вялікім Княстве Літоўскім.

ЛідаМастак: Напалеон Орда

Вайсковая прысяга Беларусі 1990-я

30 чэрвеня (паводле іншай версіі красавіка) 1943 года савецкія партызаны спалілі сядзібу ў Варончы і забілі ўладальнікаў.Гаворка пра Ізабэлу з Любанскіх Мержаеўскую і яе дачку Аляксандру Чарноўскую, якой мужа і сына саветы арыштавалі ў 1939 годзе ды саслалі ў савецкія галер сістэмы ГУЛаг, дзе тыя загінулі. З руку савецкіх "освободителей" загінуў таксама ўнук старэйшай гаспадыні – Юзфай і яго цяжарная жонка Ядвіга. Выжыў толькі сляпы Антэк, які пазней нягледзячы на сваю абмежаванасць, спрабаваў сабраць косткі забітых сваякоў, каб годна пахаваць.

Раніцай 30 чэрвеня 1999 года жыхары вёскі Мікалаеўка, што ў Сьветлагорскім раёне, пачулі выбухі і аўтаматныя стрэлы. У вёску увайшлі людзі ў чорнай і камуфляжнай форме. Яны ўрываліся ў хаты, хапалі людзей, вывалаквалі іх на вуліцу і пад дуламі аўтаматаў загадвалі легчы на зямлю. З будынку сельсавету быў сарваны сьцяг і вывешаны расейскі.«Лёг! По ногам стреляю!» Як у 1999 расейскія «беркутаўцы» захапілі беларускую вёску.
Аляксандр Мілінкевіч: Беларусь была самай дэнацыяналізаванай [расеізаванай] з краін пад саветамі. Беларусы былі надта саветызаваныя і выбралі савецкага чалавека, які яшчэ і шчыры сталініст. У адрозненне ад Польшчы і балтыйскіх краін, Беларусь і беларусы згубілі ідэнтычнасць і гэта пагубіла.Крыніца

Калі бачыш, як частка Вялікага Княства Літоўскага ператварылася ў маскоўскую калонію.Час на мэм
Дзе ў Еўропе навучаліся ўраджэнцы Беларусі ў XV–XVI ст. Андрэй Самусік у зборніку «Беркаўскія чытанні – 2025» піша: у акадэмію ў Кракаве за 1400- 1550 гг. паступілі 424 асобы з тэрыторыі Беларусі, Літвы і Падляшша. Згадваецца не менш за 70 айчынных гарадоў…Дык з Беларусі ці Літвы/Літуаніі мог б запытацца заблытаны чытач 😁

Дзе ў Еўропе навучаліся ўраджэнцы Беларусі ў XV–XVI ст.Андрэй Самусік у зборніку «Беркаўскія чытанні – 2025» піша: у акадэмію ў Кракаве за 1400- 1550 гг. паступілі 424 асобы з тэрыторыі Беларусі, Літвы і Падляшша. Згадваецца не менш за 70 айчынных гарадоў і мястэчак. Найчасцей – Ашмяны, Геранёны, Гродна і Полацк, што можа сведчыць аб наяўнасці там лацінскіх школ.Запісы дазваляюць крыху «састарыць» Любчу ды Уселюб: іх першыя ўзгадванні – 1401 і 1422 гг., але ў кракаўскіх матрыкулах мясцовыя ўраджэнцы запісаны адпаведна пад 1400 і 1420 гг. У XVI ст. прывабнымі для моладзі з ВКЛ сталі германскія ўніверсітэты — з-за прыхільнасці ідэям Рэфармацыі. У Вітэнбергскі ўніверсітэт за 1533- 1567 гг. запісалася да 44 «Рутэнусаў» ды «Літуанусаў» (першых, хутчэй, можна аднесці да Украіны).Канкурэнцыю Вітэнбергу складаў Кёнігсберг. Асобна можна ўзгадаць «шляхціца з Літуаніі» М. М. Валадковіча (1570), які насуперак традыцыі пазначыў не толькі сваё імя, але і імя па бацьку, напісанае лацінкай па-беларуску: Mikolaiowicz.