НАЦИОНАЛЬНЫЙ ЦЕНТР ПОДДЕРЖКИ ЭКСПОРТА 🇧🇾

НАЦИОНАЛЬНЫЙ ЦЕНТР ПОДДЕРЖКИ ЭКСПОРТА 🇧🇾

@nepc_by

Помогаем бизнесу выходить на зарубежные рынки и участвовать в закупках🤝 B2B и поиск партнеров🌍 выставки и бизнес-миссии📊 аналитика рынков📑 закупки и тендеры🎓 обучение для ВЭДexport.by

1 993подписчиков
🇷🇺

Похожие каналы

Все →

Последние посты

⚡️ЛИГА ЭКСПОРТА. КРУПНЫМ ПЛАНОМ 🎬👀 400+ участников стали частью нашего бизнес-форума, посвященного белорусскому экспорту.⚡️И судя по вашим отзывам в инстаграме, каждый нашел свое. Значит, мы попали в точку.Спасибо! До новых встреч!

19 июн. 2026 г.394В Telegram
НАЦИОНАЛЬНЫЙ ЦЕНТР ПОДДЕРЖКИ ЭКСПОРТА 🇧🇾 — пост в ТГ канале

✔️Прымяненне тэхналогій штучнага інтэлекту ў знешнеэканамічнай дзейнасці ў межах прававога поля: прасоўванне тавараў і паслуг, аналітыка, персаналізацыя камунікацый і падрыхтоўка кантэнту для міжнародных рынкаў;✔️Прафесійныя інструменты Сусветнай гандлёвай арганізацыі і Міжнароднага гандлёвага цэнтра для аналізу знешніх рынкаў;✔️Магчымасці фінансавання экспарту і механізмы прасоўвання беларускай прадукцыі за мяжу;✔️Пабудова B2B-варонкі: ад устанаўлення ўзаемадзеяння з кантрагентам да падпісання кантракта;✔️Граматнае вядзенне перагавораў з замежнымі партнёрамі: правілы міжнароднага этыкету і рэальныя бізнес-сітуацыі –Сёння на Лізе экспарту гэтыя і многія іншыя тэмы былі разгледжаны ўладальнікамі бізнесу, экспертамі з банкаўскай, юрыдычнай, дыпламатычнай, а таксама маркетынгавай сфер на аснове іх асабістай практыкі, кейсаў прадпрыемстваў, пытанняў, якія паступілі ад удзельнікаў форуму.Акрамя таго, партнёр Цэнтра – Школа экспарту РЭЦ 🇷🇺 – правяла майстар-клас па прадухіленні крытычных памылак пры працы з замежнымі кантрагентамі (Цэнтр і Школа экспарту РЭЦ рэалізуюць сумесную адукацыйную праграму "Кіраванне экспартам. Стратэгіі глабальнага росту" па дадзенай тэматыцы 😉).У гэтым годзе Ліга сабрала на сваёй пляцоўцы больш за 4️⃣0️⃣0️⃣ беларускіх экспарцёраў.Каманда Нацыянальнага цэнтра падтрымкі экспарту дзякуе ўсім за ўдзел і жадае новых поспехаў на знешнім контуры – мы будзем побач 🧡🙌Генеральным партнёрам мерапрыемства выступіла ААТ «АСБ Беларусбанк».

18 июн. 2026 г.498В Telegram
НАЦИОНАЛЬНЫЙ ЦЕНТР ПОДДЕРЖКИ ЭКСПОРТА 🇧🇾 — пост в ТГ канале

🔥18 чэрвеня ў г. Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму «Ліга экспарту. Крупным планам» - сёння кінатэатр «Масква» расчыніў свае дзверы не для гледачоў кінасеансаў, а для беларускіх экспарцёраў, якія імкнуцца ўсебакова пагрузіцца ў актуальны парадак дня знешнеэканамічнай дзейнасці ва ўмовах трансфармацыі сусветнага гандлю🔥Старт мерапрыемству далі:🚀Мікалай Барысевіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра падтрымкі экспарту;🚀Максім Рыжанкоў, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь;🚀Дораці Тэмба, намеснік выканаўчага дырэктара Міжнароднага гандлёвага цэнтра.Адразу да справы - ад прывітальных слоў да панэльнай дыскусіі, падчас якой удзельнікі разбіралі канкрэтныя сітуацыі разам з камандай прафесіяналаў з ліку кіраўнікоў:🙌Нацыянальнага цэнтра падтрымкі экспарту;🙌Банка развіцця Рэспублікі Беларусь;🙌ААТ «ААБ Беларусбанк»;🙌ААТ «Парытэтбанк»;🙌Лагістычнай кампаніі ТАА «Фрэйт бай»;🙌Рэспубліканскага саюза ўдзельнікаў мытных адносін;🙌Юрыдычнай фірмы Arzinger.🤩 Наперадзе - насычаная секцыйная дзелавая праграма, накіраваная на максімальную прапрацоўку практычных пытанняў, з якімі экспарцёры сутыкаюцца ў сваёй штодзённай дзейнасці, шматлікія майстар-класы, рэальныя кейсы, абмен меркаваннямі і адкрытыя дыскусіі з экспертамі.🤩 Праграма форуму даступная па спасылцы, а таксама на адваротным баку 🪧 бэйджа ўдзельніка — праз QR-код.🤩 Каманда Нацыянальнага цэнтра падтрымкі экспарту ўпэўненая, што пасля завяршэння «сеансу» вы выйдзеце з партфелем гатовых рашэнняў і інструментаў, якія дапамогуць аптымізаваць бізнес-працэсы знешнеэканамічнай дзейнасці вашай кампаніі. А яшчэ раім захапіць з «Лігі» некалькі памятных фотаздымкаў з калегамі (шукаем на пляцоўцы фотакіёск 📸😉).Жадаем усім плённай працы! 🤩🙌Генеральным партнёрам мерапрыемства выступае ААТ «ААБ Беларусбанк».

18 июн. 2026 г.515В Telegram