Першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай Рады IV склікання абраны Анатоль Міхнавец (Рух «Воля»).За яго кандыдатуру прагаласавалі 55 з 75 чальцоў Каардынацыйнай Рады (73,3%).Вынікі галасавання:Анатоль Міхнавец (Рух «Воля») — 55 галасоў (73,3%)Яўгеній Андрэйчык (ФН) — 8 галасоў (10,7%)Павел Мар'еўскі (ЕВ) — 6 галасоў (8,0%)Юрась Зянковіч (БД) — 4 галасы (5,3%)Андрэй Колас (ВГ) — 2 галасы (2,7%)
Пра што казалі кандыдаты на пасады віцэ-спікераў. Вытрымкі з прамоўСёння ў межах адкрытага пасяджэння КР прайшлі самапрэзентацыі чатырох з пяці кандыдатаў у віцэ-спікеры КР. Адзін з кандыдатаў, Андрэй Колас, не змог далучыцца да мерапрыемства па тэхнічных прычынах.Галасаванне за першага Віцэ-спікера: пачнецца адразу пасля заканчэння пасяджэння і працягнецца 24 гадзіны — да 1 ліпеня 22:00 па мінскім часе.Галасаванне за другога Віцэ-спікера: стартуе пасля завяршэння першага галасавання і таксама працягне роўна 24 гадзіны — да 2 ліпеня 22:00 па мінскім часе.Вытрымкі з выступаў кандыдатаў:Юрась Зянковіч, Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”«Мне здаецца, што за апошнія гады мы занадта часта абмяркоўвалі адзін аднога і занадта рэдка абмяркоўвалі тое, што мы робім разам. Мне вельмі хочацца, каб праз год КР ацэньвалі не па колькасці ўнутраных спрэчак, а па тым, што мы зрабілі. І тут я бачу ролю Віцэ-спікера: для мяне яго галоўная задача вельмі простая — зрабіць так, каб дэлегатам было лягчэй працаваць. Каб працэдуры былі зразумелымі, каб пасяджэнні былі арганізаванымі, каб кожны дэлегат ведаў: яго пачуюць незалежна ад таго, у якой ён фракцыі».«Калі я выйшаў на волю, то мог заняцца толькі ўласным жыццём, але я свядома вярнуўся ў палітыку, таму што я хачу, каб Беларусь мела моцныя дэмакратычныя інстытуты, і я веру, што Каардынацыйная Рада можа стаць адным з іх».Павел Мар'еўскі, Еўрапейскі выбар«Гэтая пасада надзелена тымі ж самымі паўнамоцівамі, што і ў Спікера пры яго адсутнасці. І з вопыту займання гэтай пасады хачу сказаць, што яна больш тэхнічная, больш накіравана на дапамогу Спікеру і другому Віцэ-спікеру пры вырашэнні працоўных пытанняў».«Калі ты становішся на гэтую пасаду, ты ўжо не можаш дбаць толькі пра сваю фракцыю — ты ўжо пільнуеш усе фракцыі і ставішся да ўсіх роўна. Калі вы вырашыце прагаласаваць за маю кандыдатуру, то абяцаю працаваць так жа шчыльна і добра, як я гэта рабіў і раней».Яўгеній Андрэйчык, Наступ«Для мяне Віцэ-спікер — гэта чалав
ХТО стане віцэ-спікерам КР Беларусі? Галоўныя дэбаты пачынаюцца! | 30.06.2026Сёння ў 20:00 па мінскім часе адбудуцца дэбаты кандыдатаў на пасады віцэ-спікераў Каардынацыйнай рады IV склікання.На дзве пасады прэтэндуюць пяць кандыдатаў:• Юрась Зянковіч — «Блок беларускіх палітычных зняволеных "Беларусы дзеяння"»• Андрэй Колас — «Ваш Голас»• Павел Мар'еўскі — «Еўрапейскі выбар»• Яўгеній Андрэйчык — «Наступ»• Анатоль Міхнавец — «Рух Воля»Падчас эфіру абмяркуем:асноўныя пазіцыі кандыдатаў;іх аргументы падчас дэбатаў;хто мае найлепшыя шанцы на перамогу;як вынікі галасавання могуць паўплываць на працу новага складу Каардынацыйнай рады.Далучайцеся да трансляцыі, пакідайце свае пытанні і меркаванні ў чаце. Каго вы падтрымліваеце ў барацьбе за пасады віцэ-спікераў КР?https://youtube.com/live/VPmVYsPz5Ps
Сёння пройдуць дэбаты на пасады віцэ-спікераў КРНа дадзены момант на дзве пасады прэтэндуюць 5 чалавек.Дэбаты пройдуць у межах Другога агульнага пасяджэння Каардынацыйнай Рады IV склікання сёння, а 20:00 па мінскім часе. Жывая трансляцыя мерапрыемства будзе адбывацца на ютуб-канале КР.Спіс кандыдатаў на пасады віцэ-спікераў КР (у парадку падачы):Юрась Зянковіч — «Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”»Андрэй Колас — «Ваш Голас»Павел Мар'еўскі — «Еўрапейскі выбар»Яўгеній Андрэйчык — «Наступ»Анатоль Міхнавец — «Рух Воля»Сёння пройдуць дэбаты на пасады віцэ-спікераў КРНа дадзены момант на дзве пасады прэтэндуюць 5 чалавек.Дэбаты пройдуць у межах Другога агульнага пасяджэння Каардынацыйнай Рады IV склікання сёння, а 20:00 па мінскім часе. Жывая трансляцыя мерапрыемства будзе адбывацца на ютуб-канале КР.Спіс кандыдатаў на пасады віцэ-спікераў КР (у парадку падачы):Юрась Зянковіч — «Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”»Андрэй Колас — «Ваш Голас»Павел Мар'еўскі — «Еўрапейскі выбар»Яўгеній Андрэйчык — «Наступ»Анатоль Міхнавец — «Рух Воля»
🇺🇸🤝 Прававая інфармаванасць - адзін з найважнейшых інструментаў падтрымкі беларусаў у эміграцыі.Прадстаўнік Фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ і заснавальнік Belarusian Refugees Support (BRS) Глеб Івашкевіч арганізаваў у Філадэльфіі сустрэчу беларускай супольнасці з міграцыйнай адвакаткай Карынай Шнал, прысвечаную актуальным пытанням іміграцыйнага права ЗША.Падчас адкрытай размовы ўдзельнікі абмеркавалі асаблівасці праходжання іміграцыйных працэдур, узаемадзеянне з ICE, падрыхтоўку да судовых слуханняў, а таксама прававыя магчымасці для беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну праз палітычны пераслед.Асноўная ўвага была нададзена практычным аспектам. Карына Шнал падзялілася досведам сваёй працы, адказала на пытанні ўдзельнікаў і дала рэкамендацыі па канкрэтных жыццёвых сітуацыях.Дзякуем ўсім, хто далучыўся да гэтай сустрэчы. Стварэнне такіх пляцовак для адкрытага дыялогу, атрымання кваліфікаванай прававой дапамогі і ўзаемнай падтрымкі - важная частка працы нашай Фракцыі.Разам мы робім беларускую супольнасць мацнейшай!
Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай ПАРЕ па палітвязняхНамеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка правёў сустрэчу са спецдакладчыцай па палітычных зняволеных ПАРЕ, дэпутаткай парламента Швецыі Азадэ Роджан. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі будучы даклад ПАРЕ, у якім будзе адлюстравана сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі і прадстаўлены рэкамендацыі дзяржавам-членам Рады Еўропы. У сустрэчы таксама ўзялі удзел сакратар Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека ПАРЕ Рафал Сокал і чаліня Каардынацыйнай Рады, сакратарка дэлегацыі КР у ПАРЕ Ксенія ЛуцкінаУ ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя спецдакладчыцы пра актуальную сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, а таксама перададзена справаздача аб вызваленні палітвязняў і становішчы былых палітычных зняволеных у Беларусі. Асобна была прадстаўлена стратэгія дэмакратычных сіл па гэтым пытанні.Павел Латушка праінфармаваў пра беспрэцэдэнтны для Еўропы маштаб транснацыянальных рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, якія адпавядаюць паняццю «злачынства супраць чалавечнасці».Таксама ў ходзе сустрэчы Павел Латушка адзначыў, што вельмі важна лабіяваць у краінах-членах Рады Еўропы паскарэнне атрымання дакументаў аб легалізацыі для дэпартаваных палітвязняў. Павел Латушка і Ксенія Луцкіна агучылі актуальныя праблемы, датычныя важнасці дапамогі вызваленым палітвязням: фінансавыя ўнёскі ў Міжнародны гуманітарны фонд, дапамога для LIBERECO і іншых праваабарончых арганізацый, ануляванне пашпартоў былых палітычных зняволеных, якія былі дэпартаваныя.У ходзе сустрэчы была закранута тэма «штучна створанага гуманітарнага крызісу» праз рэжым Лукашэнкі, які звязаны з масавымі дэпартацыямі былых палітзняволеных. Было таксама адзначана, што вызваленыя палітычныя зняволеныя, якія застаюцца ў Беларусі, выціскаюцца з краіны.Спецдакладчыца па палітычных зняволеных ПАРЕ Азадэ Роджан падчас сустрэчы выказала гатоўнасць спрыяць вырашэнню тых праблемных пытанн
Добрая навіна з ПАРЕ, якая сапраўды можа істотна паўплываць на вырашэнне праблем з пашпартамі і бяспекай тысяч беларусаў за мяжой25 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла Рэзалюцыю № 2669 аб супрацьдзеянні транснацыянальным рэпрэсіям. Гэта не проста чарговы міжнародны дакумент. У ім упершыню на такім узроўні прызнаецца, што аўтарытарныя рэжымы пераследуюць сваіх грамадзян далёка за межамі сваёй краіны, выкарыстоўваючы адміністрацыйныя, прававыя і эканамічныя механізмы ціску.У рэзалюцыі падрабязна апісана, як гэта адбываецца. Да такіх формаў транснацыянальных рэпрэсій аднесеныя ануляванне або адмова ў выдачы пашпартоў, пазбаўленне консульскай дапамогі, злоўжыванне механізмамі Інтэрпола, фінансавая дыскрымінацыя і ціск на членаў сем’яў. Менавіта з гэтымі праблемамі сёння сутыкаюцца тысячы беларусаў у вымушанай эміграцыі.Асабліва важна, што дакумент не толькі прызнае праблему, але і прапануе шляхі яе вырашэння. ПАРЕ заклікае еўрапейскія дзяржавы ствараць альтэрнатыўныя механізмы выдачы дакументаў людзям, якіх рэжымы пазбавілі пашпартоў па палітычных матывах, забяспечваць доступ да банкаўскіх паслуг, улічваць рызыкі транснацыянальных рэпрэсій пры разглядзе хадайніцтваў аб міжнароднай абароне, а таксама ўводзіць адрасныя санкцыі супраць арганізатараў такіх пераследаў.Фактычна гэтая рэзалюцыя ператварае прызнанне праблемы ў набор практычных інструментаў абароны. Яна дае еўрапейскім краінам выразныя арыенціры, як рэагаваць на ціск аўтарытарных рэжымаў і як абараняць людзей, якія сталі іх ахвярамі.За гэтым дакументам стаяць многія месяцы сумеснай працы парламентарыяў, экспертаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл розных краін.Шчыра дзякуем Прэзідэнткі ПАРЕ Петры Байр, дакладчыку Канстанцінасу Эфстафію, кіраўніцтву Парламенцкай асамблеі і ўсім парламентарыям, якія падтрымалі гэтую важную ініцыятыву.Асобная падзяка беларускай камандзе, якая ўдзельнічала ў падрыхтоўцы экспертных матэрыялаў, кансультацыях і працы з аўтарамі рэзалюцыі. Гэта Павел Латушка, Валерый Мацкев
Механізмы міжнароднага крымінальнага правасуддзя павінны працаваць на прыцягненне да адказнасці вінаватых за транснацыянальныя рэпрэсіі ў БеларусіСёння на паседжанні прававога камітэта ПАРЕ намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, чалец беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка ініцыяваў ўнясенне папраўкі ў рэзалюцыю ПАРЕ «Барацьба з транснацыянальнымі рэпрэсіямі». Адвакатаванне папраўкі ажыццяўлялася пры падтрымцы членаў дэлегацыі Каардынацыйнай рады у ПАРЕ.Рэзалюцыя ПАРЕ утрымлівае запіс аб тым, што «Асамблея заклікае ўсе дзяржавы-члены і дзяржавы-назіральніцы, а таксама дзяржавы, чые парламенты маюць статус назіральніка або партнёра па дэмакратыі пры Асамблеі, прыцягваць да адказнасці вінаватых у транснацыянальных рэпрэсіях па ўсёй строгасці закона.Да гэтага запісу была дададзеная папраўка, што пераслед павінен ажыццяўляцца і праз адпаведныя міжнародныя механізмы крымінальнага правасуддзя.Каментуючы прыняцце гэтай папраўкі, Павел Латушка адзначыў:«Транснацыянальныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі ажыццяўляюцца ў маштабе і з ужываннем такіх практык, якія адпавядаюць паняццю „злачынства супраць чалавечнасці“ і маюць беспрэцэдэнтны для Еўропы характар.Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца тое, што 12 сакавіка Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда абвясціў пра пачатак расследавання „беларускай сітуацыі“, якая тычыцца дэпартацыі і пераследу шляхам дэпартацыі, асобныя акты якіх з’яўляюцца транснацыянальнымі рэпрэсіямі. Гэтыя дзеянні заключаюцца ў спыненні выдачы пашпартоў за мяжой, непасрэдных пагрозах жыццю і здароўю пераследаваных, пагрозах у адрас іх блізкіх сваякоў, арышце і канфіскацыі маёмасці.Прымяненне „судовага харасменту“ [judicial harassment] шляхам масавых палітычна матываваных крымінальных спраў за праяву палітычнай волі па-за межамі Беларусі, завочных судоў, пазбаўлення права на эфектыўную абарону падчас такіх працэсаў — гэта таксама элемент транснацыянальных рэпрэсій», — падкрэсліў Павел Латушка.Усё гэта — акты злачы
Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАРЭ сустрэлася з Прэзідэнткай Парламенцкай Асамблеі Петрай БайрЧальцы і чаліні дэлегацыі выказалі ўдзячнасць за беспрэцэндэнтнае рашэнне ПАРЭ і магчымасць працы ў Асамблеі афіцыйнай дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл, сфармаванай з сябраў і сябровак Каардынацыйнай Рады. Падчас сустрэчы было падцверджана, што пасля фармавання новага складу дэлегацыі ў новаабранай Каардынацыйнай радзе ўдзел Дэлегацыі будзе працягнуты.З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел Аляксандра Мамаева, Павел Латушка, Валер Мацкевіч, Маргарыта Ворыхава і сакратарка дэлегацыі Ксенія Луцкіна.Прэзідэнтку праінфармавалі пра вынікі выбараў у Каардынацыйную раду IV склікання, а таксама пра ціск, які адбываўся падчас іх правядзення.Таксама былі падведзеныя асноўныя вынікі працы дэлегацыі:• прыняцце ў студзені 2025 года рэзалюцыі па Беларусі;• праца больш чым над 10 дакладамі ПАРЭ;• прыняцце дэкларацыі аб рэлігійнай свабодзе ў Беларусі;• унясенне паправак у рэзалюцыі ПАРЭ па адказнасці рэжыма за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей і адказнасці за акт агрэсіі супраць Украіны;• у рэзалюцыю па супрацьдзеянні транснацыянальным рэпрэсіям;• правядзенне слуханняў па беларускіх палітзняволеных;• 27 сустрэч з нацыянальнымі дэлегацыямі;• арганізацыя сайд-івэнту па супрацьдзеянні «рускаму міру»;• рэгулярныя брыфінгі па сітуацыі ў Беларусі ў палітычных групах;• супрацоўніцтва дэлегацыі з большасцю спецдакладчыкаў ПАРЭ.Падчас сустрэчы быў абмеркаваны разгляд рэзалюцыі «Сітуацыя ў Беларусі» на бліжэйшых сесіях і пашырэнне магчымасцяў для працы дэлегацыі ў камітэтах ПАРЭ.Чальцы і чаліні дэлегацыі праінфармавалі пра актуальныя падзеі ў рэгіёне і Беларусі, драматычную сітуацыю з правамі чалавека, колькасць палітзняволеных, працяг рэпрэсіўнай палітыкі рэжымам Лукашэнкі і адсутнасць прыкмет нармалізацыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне.Спадарыні Прэзідэнтцы была прадстаўлена стратэгія беларускіх дэмакратычных сіл: дэмакратычныя сілы падтрымліваюць намаганні ЗША, якія
Арцём Брухан: «З улікам таго, што адбываецца, актуальнасць мірнага выхаду з палітычнага крызісу праз нацыянальны дыялог вельмі высокая»Новаабраны спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан у эфіры «Еўрарадыё» адказаў на пытанні пра рэформы КР, гучныя кейсы дэлегатаў, нацыянальны круглы стол, ультыматум Зяленскага і паводзіны Лукашэнкі.Пра рэформы Каардынацыйнай Рады«Я бачу рэформу КР у тым, каб павысіць яе ўплыў на Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК). Напрыклад, па ўкраінскім прыкладу: намесніка кіраўніка па міжнародным кірунку і прадстаўніка по абароне прызначае кіраўніца АПК, а астатніх прадстаўнікоў — Каардынацыйная Рада».Пра тэму 2-га пасяджэння: недапушчэнне Беларусі ў вайну«Я прапанаваў разгледзець прыняцце дакументаў, звязаных з неабходнасцю не дапусціць уцягвання Беларусі ў вайну. Найлепшы інструмент для гэтага — нацыянальны дыялог праз круглы стол. Каб беларускае грамадства дамовілася: з удзелам дзяржсілаў, прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, грамадзянскай супольнасці і экспертаў пад міжнародным назіраннем мы паспрабуем знайсці выйсце, каб Беларусь не была ўцягнута ў паўнавартасную вайну».Пра кейсы Мамаевай і Харысавай«Гэта ўнутрыфракцыйныя пытанні, якія яны павінны вырашыць унутры сваёй фракцыі. Калі ў іншых фракцый узнікаюць пытанні да гэтых дэлегатак, яны маюць права вынесці абмеркаванне на агульнае пасяджэнне, звярнуцца ў камісію па нацбяспецы, сабраць групу дэлегатаў, каб паставіць пытанне на вотум недаверу або на выключэнне з Каардынацыйнай Рады».Пра круглы стол«Калі б я не верыў у гэтую ініцыятыву, то я б яе не прасоўваў. Упэўнены, што ў пэўны час мы ў гэтую кропку прыйдзем. Пытанне — калі. Год таму, калі пра гэта пачыналі казаць, некаторыя круцілі пальцам ля віска. А зараз, з улікам таго, што адбываецца, актуальнасць мірнага выхаду з палітычнага крызісу праз нацыянальны дыялог вельмі высокая. Адным з важных фактараў поспеху такіх круглых сталоў было аслабленне Савецкага Саюза ў свой час, а ў нашым кантэксце — аслабленне Расеі. Давайце паглядзім, што зараз у
Унутраны тэрор — гэта зачыстка тылу для забеспячэння знешняй агрэсіі супраць Украіны«З маштабнай мілітарызацыі Беларусі вынікае геапалітычная аксіёма: без свабоднай і незалежнай Беларусі не можа быць бяспечнай Еўропы», — намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, чалец беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас брыфінгу для сябраў групы «Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу» (ALDE) у межах летняй сесіі ПАРЕ.Падчас выступу Павел Латушка асабліва звярнуў увагу на тое, што з пачатку 2026 года фіксуецца бесперапынная ваенная актыўнасць па трох ключавых кірунках: армія, унутраныя войскі і тэрытарыяльная абарона.Па лініі Узброеных Сіл: у студзені асабіста па даручэнні Лукашэнкі была запушчана маштабная раптоўная праверка баявой гатоўнасці, якая праходзіла таемна. У сакавіку прайшлі комплексныя тактычныя вучэнні войскаў Заходняга аператыўнага камандавання каля межаў ЕС. У траўні на тэрыторыі краіны прайшлі сумесныя вучэнні з Расіяй па прымяненні тактычнай ядзернай зброі.Павел Латушка адзначыў, што быў вылучаны шэраг ключавых прыкмет таго, што рэжым Лукашэнкі вядзе актыўную падрыхтоўку да прамога ўступлення ў ваенны канфлікт.Паралельна па лініі МУС і Унутраных войскаў вядзецца жорсткая падрыхтоўка да падаўлення любога супраціву ва ўмовах вядзення вайны.Па лініі Тэрытарыяльнай абароны з 12 траўня разгорнуты мабілізацыйныя зборы з фарміраваннем мясцовых частак з рэзервістаў.«Акрамя таго, важна адзначыць, што з сакавіка 2025 года не было прынята ніводнага пакета санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Пры гэтым маштаб рэпрэсій у Беларусі беспрэцэдэнтны. Праз затрыманні прайшлі больш за 60 тысяч чалавек. З палітычна матываваным крымінальным пераследам сутыкнуліся каля 10 тысяч чалавек, амаль 8,5 тысяч былі асуджаныя.Нядаўняе прызнанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Літве "экстрэмісцкай арганізацыяй" выклікала хвалю пераследу студэнтаў і іх сваякоў. На дадзены момант пав
Лукашэнка апынуўся пад велізарным ціскам Пуціна, бо сам паставіў Беларусь у татальную залежнасць ад Расіі«Патрэбны нацыянальны дыялог з выкарыстаннем інструмента круглага стала для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі», — адзначыў дэлегат Каардынацыйнай Рады, чалец беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас пасяджэння Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі ПАРЕ.Падчас выступу Павел Латушка адзначыў, што для дасягнення сапраўдных, а не касметычных палітычных зменаў у нашай краіне, мы прапануем стратэгію, якая складаецца з двух кірункаў:• Злучаныя Штаты, задзейнічаючы свае інструменты санкцыйнага ціску на рэжым, а таксама нестандартныя метады дыпламатыі, маюць дастаткова сіл і рэсурсаў, каб дабіцца вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі.• Еўрапейскі саюз і іншыя дэмакратычныя краіны мы просім паслядоўна выкарыстоўваць санкцыйныя механізмы як рычаг для дасягнення рэальных сістэмных зменаў у Беларусі.«Лукашэнка знаходзіцца пад велізарным ціскам Пуціна. Гэта яго віна і адказнасць, бо менавіта ён паставіў Беларусь у такую залежнасць ад Расіі. З іншага боку, Украіна вельмі выразна акрэсліла яму: калі ён уцягне Беларусь у вайну, гэта прывядзе да сур’ёзных наступстваў.Менавіта круглы стол можа стаць рэальным выхадам, што дазволіць гарантаваць бяспеку Украіны, вярнуць беларускаму народу права самастойна вызначаць сваю будучыню і стварыць перадумовы для больш шырокага мірнага працэсу ў рэгіёнеМы бачым еўрапейскіх партнёраў як адзін з трох бакоў гэтага Круглага стала — разам з дэмакратычнымі сіламі і прадстаўнікамі рэжыму — і як сілу, здольную заахвоціць Мінск сесці за стол перамоў праз механізмы санкцый і скаардынаванага ціску. Пры гэтым важна падкрэсліць: любыя пагадненні з рэжымам праз галаву беларускага грамадства з'яўляюцца нежыццяздольнымі, і гісторыя гэта ўжо не раз даказвала.Наш галоўны прынцып нязменны: "Нічога пра беларусаў без беларусаў"».Таксама падчас выступу Павел Латушка адзначыў, што к
“Беларускія дзеці не павінны станавіцца закладнікамі вайны, прапаганды або безадказных палітычных рашэнняў”Сябры Каардынацыйнай Рады выступілі з заявай з нагоды ўдару па беларускім аўтобусе на тэрыторыі Расіі.– Каардынацыйная Рада Беларусі выказвае шчырыя спачуванні сем'ям загінулай і пацярпелых у выніку атакі на аўтобус, які перавозіў беларускіх дзяцей у Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, – гаворыцца ў заяве. – Мы жадаем хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым і выказваем падтрымку іх родным і блізкім.Сябры КР заклікалі ўсе бакі ўзброенага канфлікту строга выконваць нормы міжнароднага гуманітарнага права, прымаць усе магчымыя меры для абароны мірнага насельніцтва і пазбягаць дзеянняў, якія могуць прывесці да гібелі і ранення цывільных асоб, асабліва дзяцей.— Беларускія дзеці не павінны станавіцца закладнікамі вайны, прапаганды або безадказных палітычных рашэнняў. Іх бяспека павінна быць безумоўным прыярытэтам, – падкрэсліваецца ў дакуменце.Тэкст заявы цалкам можна пачытаць па спасылцы.
“Заклікаю членаў КР шукаць рашэнні, якія дапамогуць захаваць мір у Беларусі”. Арцём Брухан выступіў з першай заявай ў якасці Спікера КРПаважаныя калегі!Перш за ўсё хачу падзякаваць членам Каардынацыйнай Рады за аказаны мне давер і падтрымку пры абранні на пасаду Спікера. Для мяне гэта вялікі гонар і адначасова вялікая адказнасць.Я перакананы, што сёння Каардынацыйная Рада ўступае ў перыяд, калі яе роля можа зноў стаць асабліва важнай для будучыні Беларусі. Мы жывём у час сур'ёзных выклікаў і высокай нявызначанасці. Вайна працягваецца побач з нашымі межамі, расце міжнародная напружанасць, а Беларусь застаецца ў сітуацыі глыбокага ўнутранага палітычнага крызісу.Падзеі апошніх дзён паказваюць, што рызыкі для бяспекі і незалежнасці нашай краіны захоўваюцца і могуць узрастаць. У гэтых умовах асабліва важна зрабіць усё магчымае, каб Беларусь не была ўцягнутая ў далейшую ваенную эскалацыю і захавала магчымасць самастойна вызначаць сваю будучыню.На мой погляд, пытанне нацыянальнага дыялогу сёння выходзіць далёка за межы палітычных рознагалоссяў. Гэта ўжо не толькі пытанне дэмакратыі, правоў чалавека або пераадолення ўнутранага крызісу. Гэта пытанне міру, бяспекі і захавання беларускай дзяржаўнасці.Калі грамадства падзеленае, а палітычны канфлікт застаецца нявырашаным, Беларусь становіцца больш уразлівай перад знешнімі выклікамі і пагрозамі. Наадварот, пошук паразумення паміж прадстаўнікамі функцыянальнай улады, дэмакратычных сіл і грамадства здольны ўмацаваць унутраную ўстойлівасць краіны, яе суверэнітэт і здольнасць адстойваць уласныя нацыянальныя інтарэсы.Менавіта таму лічу неабходным распачаць у Каардынацыйнай Радзе змястоўнае абмеркаванне ініцыятыў, накіраваных на запуск нацыянальнага дыялогу і пошук мірных шляхоў выхаду з палітычнага крызісу.Беларусі неабходны ўласны парадак дня міру, адказнасці і нацыянальнай згоды. Мы не можам уплываць на рашэнні, якія прымаюцца за межамі нашай краіны, але можам зрабіць усё магчымае, каб лёс Беларусі вызначаўся самімі беларусамі.Сённ
Святлана Ціханоўская: «Віншую Арцёма Брухана з абраннем Спікерам Каардынацыйнай Рады IV склікання. Гэта высокі давер з боку дэлегатаў і прызнанне вашай папярэдняй працы. Зычу вам мудрасці, вытрымкі і плённай працы на карысць Беларусі і беларусаў.Віншую таксама ўсіх абраных сябраў новага складу Каардынацыйнай Рады з пачаткам працы. Перад вамі стаіць важная задача — зрабіць так, каб Рада заставалася прадстаўнічым інстытутам, якому давяраюць беларусы, які абараняе іх інтарэсы і дапамагае захоўваць адзінства дэмакратычных сілаў.Разлічваю на цеснае супрацоўніцтва з новым складам Каардынацыйнай Рады, каб рухацца да нашай супольнай мэты — свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі.Жыве Беларусь!»