
A4 International Residency Program 2027-2028 — #рэзідэнцыі | #Кітай→ A4 Residency Art Center у Chengdu запрашае творцаў на міжнародную міждысцыплінарную рэзідэнцыю. Праграма працуе на скрыжаванні мастацтва, супольнасцей, гарадскога кантэксту, культуры і камерцыі і падтрымлівае праекты, якія ўзаемадзейнічаюць з мясцовым асяроддзем.◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі, #музыкі, #пісьменнікі/-цы, #даследчыкі/-цы. Для творцаў з розных сфер: #візуальнае_мастацтва, перфарматыўныя мастацтвы, #музыка, #кіно, #гук, #архітэктура, куратарства, прадуктовы / модны / прасторавы / інтэрактыўны #дызайн, міждысцыплінарныя практыкі на скрыжаванні мастацтва, бізнесу і культуры.Варыянты ўдзелу:1️⃣ International Residency Fellowship — поўнае фінансаванне• Працягласць: не менш за 8 тыдняў• Прыватная працоўная прастора і пражыванне• Пакрыццё дарогі: авіяпералёт economy class або цягнік 2nd class у межах бюджэту• Вытворчы грант: 10 000 RMB на праект (прыкладна 1250 EUR)• Доступ да мясцовых супольнасцей, культурных інстытуцый і камерцыйных брэндаў• Культурная праграма ў Chengdu• Прома-падтрымка праз афіцыйныя анлайн-платформы• Удзел у салонах, размовах і open studio• Магчымасці для прэзентацыі вынікаў.2️⃣ A4 Residency Light Version — самастойнае фінансаванне• Гнуткая працягласць у межах 8 тыдняў• Прыватная працоўная прастора і пражыванне• Доступ да падзей, прастораў і супольнаснай сеткі Super Agent• Уключэнне ў афіцыйную камунікацыю і публічную праграму• Культурная праграма, нетворкінг і магчымасці для прэзентацыі• Дарога і вытворчыя выдаткі пакрываюцца самімі ўдзельнікамі/-цамі.Перыяды рэзідэнцый:• Восень 2027: ліпень - кастрычнік• Вясна 2028: красавік - чэрвень• Восень 2028: ліпень - кастрычнік.Кожны цыкл доўжыцца прыкладна 8 тыдняў, але даты могуць гнутка карэктавацца ў залежнасці ад праекта.⏳ Ддл: • Для рэзідэнцый 2027: 30 чэрвеня 2026• Для рэзідэнцый 2028: 31 снежня 2026🔗 Даведацца большнавіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтр







