Беларусы Санкт-Петербурга

Беларусы Санкт-Петербурга

@spb_belarus

Белорусский Петербург.#spbbelarusЧат t.me/spbbelchatДля связи по всем вопросам: @spbbel_bot

352подписчиков
Редко🇷🇺

Похожие каналы

Все →

Последние посты

Беларусы Санкт-Петербурга — пост в ТГ канале

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»Антону Зотаву 26 гадоў, ён нарадзіўся ў аграгарадку Слабада пад Мінскам. Апошнія некалькі гадоў жыў у Санкт-Пецярбургу.У 2020 годзе хлопец працаваў у McDonald’s, а падчас пандэміі падпрацоўваў зборшчыкам мэблі, піша «Наша Ніва».Пазней Антон сышоў у фрыланс: пачаў займацца стварэннем і прасоўваннем інтэрнэт-сайтаў, наладжваннем таргетаванай рэкламы і продажам гатовых інтэрнэт-крам. Зотаў цікавіўся бізнэсам і быў удзельнікам шматлікіх чатаў для прадпрымальнікаў.Нядаўна хлопца асудзілі ў Мінскім абласным судзе. Яму выставілі абвінавачванне паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).Верагодна, яму прысудзілі «хатнюю хімію», але дакладны тэрмін невядомы.

29 мар. 2026 г.163В Telegram
Беларусы Санкт-Петербурга — пост в ТГ канале

Віншаванне з Днём Воліад Беларускага земляцтва Санкт-ПецярбургаДарагія беларусы!Віншуем вас з Днём Волі — святам, якое сімвалізуе нязломнае імкненне беларускага народа да свабоды, годнасці і ўласнай дзяржаўнасці. У гэты дзень мы ўзгадваем падзеі 25 сакавіка 1918 года, калі была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і прыняты Трэці Устаўны Статут. Тады нашы продкі выразна заявілі свету: беларускі народ мае права на сваю дзяржаву, сваю мову і сваю будучыню.Тыя людзі, якія больш за стагоддзе таму падпісвалі Трэці Статут, кіраваліся простай, але вялікай ідэяй — жаданнем бачыць сваю Бацькаўшчыну вольнай і справядлівай. Яны марылі пра краіну, дзе закон служыць людзям, дзе паважаюцца правы чалавека і дзе народ сам вырашае свой лёс.Сёння, праз многія дзесяцігоддзі, гэтае імкненне не знікла. Наадварот — яно жыве ў сэрцах мільёнаў беларусаў па ўсім свеце. Як і ў 1918 годзе, беларусы сёння жадаюць жыць у краіне, дзе пануе закон, дзе шануецца чалавечая годнасць і дзе будучыня будуецца на свабодзе і адказнасці.Беларуская гісторыя неаднаразова паказвала: нават у самыя складаныя часы народ не губляе веру ў сваю краіну. Менавіта гэтая вера і салідарнасць дапамагаюць нам захоўваць сваю культуру, мову і нацыянальную годнасць — дзе б мы ні знаходзіліся.Няхай Дзень Волі будзе для ўсіх нас нагадваннем пра нашу гісторыю і пра тую будучыню, якую мы разам ствараем. Няхай у сэрцах беларусаў заўсёды жывуць надзея, адзінства і любоў да роднай зямлі.Жыве Беларусь!

25 мар. 2026 г.244В Telegram

Ноч расстраляных паэтаў — трагедыя беларускай інтэлігенцыіНоч расстраляных паэтаў (таксама вядомая як «Чорная ноч») — адна з самых балючых старонак у гісторыі Беларусі.У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі жорстка забіты больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэты, пісьменнікі, навукоўцы, мастакі і грамадскія дзеячы.Расстрэлы адбываліся ў сценах унутранай турмы НКУС (вядомай як «Амэрыканка») і ў Пішчалаўскім замку. Целы ахвяр былі пазней закапаныя ў Курапатах.Гэтая падзея стала кульмінацыяй вялікай хвалі сталінскіх рэпрэсій 1937–1938 гадоў у БССР. За 444 дні ў Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысяч чалавек. Асаблівым чынам пераследаваліся прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі, якіх абвінавачвалі ў «нацыяналізме» і «троцкізме» па сфабрыкаваных справах.ПерадгісторыяУ 1930-я гады Савецкі Саюз праводзіў маштабныя рэпрэсіі супраць нацыянальных эліт, каб зламаць нацыянальныя рухі і аднавіць цэнтралізаваны кантроль.У Беларусі гэтая палітыка была скіравана супраць «беларускай нацыяналістычнай інтэлігенцыі», якая ў 1920-я гады падтрымлівала развіццё беларускай мовы і культуры — перыяд, вядомы як «Беларускае адраджэнне».7 верасня 1937 года Сталін, Молатаў, Кагановіч, Варашылаў і Яжоў падпісалі спіс на расстрэл 103 чалавек па БССР, а 15 верасня ён быў дапоўнены яшчэ шасцю прозвішчамі. На падставе гэтых спісаў «тройкі» НКУС без суда выносілі смяротныя прысуды.Ахвяры “Чорнай ночы”У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляны больш за сто прадстаўнікоў беларускай культурнай эліты.Сярод іх — Алесь Дудар, паэт, аўтар лірыкі пра беларускую вёску і прыроду; Цішка Гартны, драматург і перакладчык, адзін з заснавальнікаў беларускай драматургіі, які перакладаў Шэкспіра і пісаў для дзяцей; Ізі Харык, яўрэйскі паэт і перакладчык беларускай літаратуры, чыя творчасць на ідыш была натхнёная беларускім фальклорам; Мойшэ Кульбак, яўрэйскі паэт і празаік, аўтар эпічных «Комаўскіх балад» — сапраўднага шэдэўра яўрэйскай літаратуры Беларусі.Сярод забітых б

30 окт. 2025 г.470В Telegram
Беларусы Санкт-Петербурга — пост в ТГ канале

Беларусы, роўна 5 гадоў таму, 9 жніўня 2020 года, мы прыйшлі да амбасады Рэспублікі Беларусь, каб прагаласаваць.Нашы галасы былі скрадзеныя. Рэпрэсіўны апарат не спыняецца: помсціць за свой страх, ламае людзям жыццё, спрабуючы знішчыць салідарнасць!Але мы нічога не забылі, здавацца не збіраемся, не даруем слёз нашых маці, спалохаў нашых дзяцей. Робім усё магчымае, каб «людзі», якія здрадзілі Айчыне дзеля асабістых інтарэсаў свайго гаспадара, панеслі справядлівае пакаранне ў рамках прававога поля!Хто да гэтага часу не здаўся — ужо не адступіць!Беларусь у нашай душы.Жыве Беларусь! ⚪🔴⚪Беларусы, роўна 5 гадоў таму, 9 жніўня 2020 года, мы прыйшлі да амбасады Рэспублікі Беларусь, каб прагаласаваць.Нашы галасы былі скрадзеныя. Рэпрэсіўны апарат не спыняецца: помсціць за свой страх, ламае людзям жыццё, спрабуючы знішчыць салідарнасць!Але мы нічога не забылі, здавацца не збіраемся, не даруем слёз нашых маці, спалохаў нашых дзяцей. Робім усё магчымае, каб «людзі», якія здрадзілі Айчыне дзеля асабістых інтарэсаў свайго гаспадара, панеслі справядлівае пакаранне ў рамках прававога поля!Хто да гэтага часу не здаўся — ужо не адступіць!Беларусь у нашай душы.Жыве Беларусь! ⚪🔴⚪

9 авг. 2025 г.630В Telegram

Вялікая радасць, што Сяргей і іншыя палітвязні на свабодзе і ўжо разам з сем'ямі. Вельмі балюча ад таго, што яны расказалі на прэс-канферэнцыі. Спадзяемся, што ўсе атрымаюць неабходную дапамогу так хутка, як толькі магчыма❤️‍🩹Бачучы наступствы зняволення для такіх моцных духам людзей, мы не можам спыніцца, пакуль усе палітвязні не будуць вольнымі✊🏻Вось спасылка на прэс-канферэнцыю, калі яшчэ не бачылі: https://www.youtube.com/live/cN99Dal-xww?feature=sharedЖыве Беларусь!🤍❤️‍🩹🤍

23 июн. 2025 г.623В Telegram
Беларусы Санкт-Петербурга — пост в ТГ канале

Часам самы магутны пратэст – гэта цішыня. Ці можна назваць выбарам тое, дзе вынік даўно прадвызначаны?Мы не пайшлі на гэтыя "выбары" і вось чаму:Калі сістэма пабудавана на хлусні і злачынствах, гульня па яе правілах становіцца саўдзелам у гэтых злачынствах. Мы ўсе выдатна ведаем, што бюлетэні будуць падтасаваны, пратаколы — перапісаны, а галасы — скрадзены. Усё гэта мы бачылі ў 2020-м годзе, калі сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы, каб сказаць «не» фальсіфікацыям. Мы бачылі, як іх сустрэлі дубінкамі, турмамі і света-выбуховымі гранатамі. Мы памятаем, як наша краіна стала полем бітвы за праўду.Ісці на “выбары" 2025 - значыць гуляць па правілах, якія напісаны не для нас. Гэта значыць прызнаць, што ў нас нібыта ёсць выбар, калі яго няма. Гэта значыць даць сістэме тое, чаго яна так прагне: бачнасць легітымнасьці. Але цяпер бачна, што беларусы не пажадалі быць часткай гэтага спектаклю!Мы не пайшлі галасаваць, каб не даць рэжыму ніводнага дадатковага шанцу прадставіць свае фальсіфікацыі як волю народа. Мы паказалі, што наш выбар - гэта не выбар паміж дрэнным і горшым, а адмова ўдзельнічаць у фарсе. Беларусы Санкт-Пецярбургу даслалі віншаванне ўсім студзеньскім палітвязням!Пакуль усе не будуць вольныя!Жыве Беларусь🤍❤🤍Часам самы магутны пратэст – гэта цішыня. Ці можна назваць выбарам тое, дзе вынік даўно прадвызначаны?Мы не пайшлі на гэтыя "выбары" і вось чаму:Калі сістэма пабудавана на хлусні і злачынствах, гульня па яе правілах становіцца саўдзелам у гэтых злачынствах. Мы ўсе выдатна ведаем, што бюлетэні будуць падтасаваны, пратаколы — перапісаны, а галасы — скрадзены. Усё гэта мы бачылі ў 2020-м годзе, калі сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы, каб сказаць «не» фальсіфікацыям. Мы бачылі, як іх сустрэлі дубінкамі, турмамі і света-выбуховымі гранатамі. Мы памятаем, як наша краіна стала полем бітвы за праўду.Ісці на “выбары" 2025 - значыць гуляць па правілах, якія напісаны не для нас. Гэта значыць прызнаць, што ў нас нібыта ёсць выбар, калі яго няма. Гэта значыць даць сіс

3 февр. 2025 г.863В Telegram
Беларусы Санкт-Петербурга — пост в ТГ канале

Вось і заканчваецца 2024 год і, як прынята, у канцы года падводзіць вынікі, падвядзем іх і мы. У Беларусі нелегітымны рэжым прусака на чале з апрычнікамі робіць усё магчымае, каб знішчыць любыя гарызантальныя сувязі, каб людзі забыліся забітых і бязвінна закатаваных Аляксандра Тарайкоўскага, Рамана Бандарэнку, Вітольда Ашурка, Генадзя Шутава, Нікіту Крывцова i яшчэ дзесяткі Беларусаў, хто аддаў сваё жыццё, толькі за тое, каб Беларусы жылі лепш, без прыгнёта і страху.Тысячы палітвязняў ужо прайшлі праз жорны рэжыму і яшчэ тысячы сядзяць у палоне і наша задача падтрымліваць іх усімі магчымымі сіламі. Вы не здаліся і не забыліся. Дзякуй Вам за гэта, сумленныя Беларусы! Усім снежаньскім імяніннікам напісаны віншаванні з Днямі Нараджэння і Новым Годам! Прыйдзе час і ў Беларусі не будзе палітвязняў, але будуць сядзець тыя, хто парушыў Канстытуцыю, аддаваў і выконваў прыступныя загады! Жыве Беларусь!Вось і заканчваецца 2024 год і, як прынята, у канцы года падводзіць вынікі, падвядзем іх і мы. У Беларусі нелегітымны рэжым прусака на чале з апрычнікамі робіць усё магчымае, каб знішчыць любыя гарызантальныя сувязі, каб людзі забыліся забітых і бязвінна закатаваных Аляксандра Тарайкоўскага, Рамана Бандарэнку, Вітольда Ашурка, Генадзя Шутава, Нікіту Крывцова i яшчэ дзесяткі Беларусаў, хто аддаў сваё жыццё, толькі за тое, каб Беларусы жылі лепш, без прыгнёта і страху.Тысячы палітвязняў ужо прайшлі праз жорны рэжыму і яшчэ тысячы сядзяць у палоне і наша задача падтрымліваць іх усімі магчымымі сіламі. Вы не здаліся і не забыліся. Дзякуй Вам за гэта, сумленныя Беларусы! Усім снежаньскім імяніннікам напісаны віншаванні з Днямі Нараджэння і Новым Годам! Прыйдзе час і ў Беларусі не будзе палітвязняў, але будуць сядзець тыя, хто парушыў Канстытуцыю, аддаваў і выконваў прыступныя загады! Жыве Беларусь!

31 дек. 2024 г.765В Telegram